Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншым

Screenshot_2

Ох, гэтыя летнія турботы! Вы вырашаецце куды ехаць у адпачынак ці якую частку гардэроба аднавіць. Але, як вы глядзіце, калі прапанаваць вам аднавіць сваё ўспрыманне свету? І разам са старымі чаравікамі выкінуць з вашага жыцця і пэўныя стэрэатыпы? Зацікавіліся? Тады вам з намі! Што мы Вам параім? Чытыць Кнігі. Толькі не звычайныя – Жывыя! Жывыя Кнігі – гэта людзі, якія гатовы шчыра падзеліцца з вамі сваімі поглядамі, думкамі, вопытам і эмоцыямі.

Зусім не дарэмна мы называем людзей кнігамі, бо адбывацца усе гэта будзе ў Жывой Бібліятэцы. Калі вы яшчэ не знаёмы, то Жывая Бібліятэка – гэта фармат накіраваны на разбурэнне стэрэатыпаў у грамадстве праз размову з Іншым. На ёй Вы без цяжкасцяў зможаце выбраць Кнігу, якая вам спадабаецца, і “прачытаць” яе. Для чытання вам спатрэбіцца толькі вольны час. Калі ён у вас ёсць, то ўжо 24 чэрвеня вы атрымаеце картку чытача, выбераце кнігу і без асаблівых цяжкасцяў зможаце атрымліваць асалоду ад працесу. Больш даведацца пра праект можна на нашым сайце http://humanlibrary.by/.

Ну што, зоймемся пазакласным чытаннем?

Калi: 24 чэрвеня

Час: 13.00 – 18.00

Дзе: Культ.центр “Корпус”, пр. Машэрава, 9, корпус 8.

Screenshot_10

Уваход вольны! Але па жаданні можна прайсці рэгістрацыю загадзя https://goo.gl/RXhzft і атрымаць каталог кніг перад мерыпрыемствам, каб азнаёміцца з змесцівам нашай Бібліятэкі.

Жывая Бібліятэка праходзіць у межах фестываля “Самаход”. Фестываль прысвечаны першаму бязвізаваму лету між ЕЗ і Беларуссю. Ён адбудзецца 24–25 чэрвеня і будзе напоўнены цікавымі лекцыямі, разнастайнымі даскусіямі і выступамі музыкаў. Болей пра фестываль можна даведацца на сайце http://samahod.by/.

Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram, а таксама чытаць у “Журнале” і дзяліцца навінамі з сябрамі! Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, прапанаваць нам сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам “кніг” ці вы самі “кніга”, пішыце нам у сацыяльных сетках або на human.library.belarus@gmail.com.

Да сустрэчы на Жывой Бібліятэке!

Похожие записи

Верх