Цэнтр сацыяльных і эканамічных даследванняў CASE Belarus запусціў новы праект у сферы сацыяльнай палітыкі

together-2450095_960_720

Цэнтр сацыяльных і эканамічных даследванняў CASE Belarus у траўні 2017 года распачаў новы праект «Павышэнне ўкладу недзяржаўных арганізацый у прыняцце рашэнняў у інтарэсах неабароненых груп насельніцтва» (ENCON — Enhancing COSs Contribution to Evidence-Based

Policy Making for Vulnerable Groups) пры падтрымцы Міжнароднага Вышэградскага фонду і Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў.

 

Праект ENCON накіраваны на развіццё палітыкі, заснаванай на фактах, і павышэнне ўплыву грамадскай супольнасці на прыняцце рашэнняў у сферы сацыяльнай дапамогі тром неабароненым групам насельніцтва ў Беларусі: а) дзецям, пазбаўленым бацькоўскай апекі;
б) зняволеным; в) дзецям і маладым людзям з інваліднасцю.

 

На падставе даследвання ў межах праекта распрацавана інфаграфіка з аглядам актуальнага стану кожнай мэтавай групы ў Беларусі. Першая інфаграфіка прысвечана праблемам дзяцей, пазбаўленым бацькоўскай апекі.

 

Кіраўнік ENCON Серж Наўродскі аб праекце:

«ENCON — гэта ўнікальны для Беларусі праект па двух прычынах.

Перадусім, упершыню ў Беларусі будзе зроблены аналіз коштаў і карысцяў абраных сацыяльных паслуг і ўсталяваных норм для сіротаў, маладых інвалідаў і зняволенных. Каманда праекту паспрабуе адказаць на пытанні, ці гэтыя паслугі і нормы маюць сэнс і карысць для названых груп і грамадства ў цэлым? Калі не, то што трэба змяніць ці колькі заінвеставаць на дзяржаўным узроўні, каб гэты сэнс з’явіўся?

Па-другое, праект стварыў ўнікальную каманду экспертаў — эканамістаў, праваабаронцаў, прадстаўнікоў НДА і працаўнікоў сацыяльнага сектару, якія паглядзяць на ўзгаданыя праблемы разам з розных бакоў. Менавіта такім чынам мы спадзяемся спрыяць павелічэнню эфектыўнасці сацыяльных паслуг і большаму ўкладу недзяржаўных арганізацый у аказанне гэтых паслуг.»

 

Цэнтр сацыяльных і эканамічных даследванняў CASE Belarus – няўрадавая, некамерцыйная і непартыйная арганізацыя, створаная ў 2007 годзе. Дзейнасць CASE Belarus сканцэнтравана на развіцці рынкавай эканомікі ў Беларусі.

Партнёры праекту ENCON: МПОО «Акт» (Беларусь), Інстытут эканамічных даследванняў Акадэміі навук Славакіі, Факультэт эканомікі і кіравання Масарыкава Ўніверсітэта (Чэхія),
CASE (Польшча).

 

Сайт праекту: http://case-belarus.eu/ENCON/

Похожие записи

Верх