Кірмаш праектаў для Мінскага рэгіёна: другая прэзентацыя праектаў у Барысаве

borisov_6

Гарадскі агарод, майстар-класы для дзяцей, танцавальныя вечарыны — гэтыя і іншыя задумы прадставяць жыхары Жодзіна, Смалявічаў, Барысава і Мінска на другой публічнай прэзентацыі ідэй у рамках Кірмашу праектаў.

У лістападзе кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” абвясцілі Кірмаш праектаў для Мінскага рэгіёна. Збор паспяхова завершаны, шэраг цікавых ідэй быў прадстаўлены грамадскасці падчас прэзентацыі ў Мінску, а 14 снежня Кірмаш праектаў едзе ў Барысаў!. Ва ўтульнай атмасферы антыкафэ “Happy time” адбудзецца другая публічная прэзентацыя Кірмашу праектаў для Міншчыны.

Падчас прэзентацыі аўтары прадставяць свае ідэі шырокай публіцы, атрымаюць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэнуцца з зацікаўленымі людзьмі. Пасля экспертная рада цягам тыдня адбярэ найбольш цікавыя ідэі і дапаможа ў іх рэалізацыі.

Усе прысутныя атрымаюць магчымасць натхніцца досведам актыўных і цікавых людзей роднага горада і наваколля. Акрамя гэтага, Кірмаш праектаў — выдатны шанец знайсці аднадумцаў і партнёраў, пляцоўкі і рэсурсы, стаць культурным героем не толькі ў сваім горадзе, але і ва ўсёй краіне!

Калі вы мяркуеце, што жыццё ў вашым рэгіёне недастаткова цікавае,

калі маеце жаданне змяніць альбо разнастаіць яго,

калі хочаце пазнаёміцца з аднадумцамі — актыўнымі, цікавымі і дасведчанымі патрыётамі сваіх гарадоў,

не прапусціце магчымасць падтрымаць аўтараў і выказаць сваю зацікаўленасць у жыцці рэгіёна і прыходзьце 14 снежня на прэзентацыю культурніцкіх ідэй “Кірмаш праектаў”!

Антыкафэ “Happy time”

Барысаў, вул. Будаўнікоў, 30а

Пачатак у 18:30

Уваход вольны!

Похожие записи

Верх