Першы ў Беларусі ZERO WASTE MARKET

Screenshot_6

21 ліпеня ў культурным цэнтры «Корпус» (12.00-19.00) адбудзецца першы ў Беларусі ZERO WASTE MARKET — маркет руху «нуль адходаў», дзе вы зможаце купіць zero waste і фермерскія прадукты без пакетаў, даведацца больш аб руху «нуль адходаў» і паспрабаваць веганскую еду без пакавання. Не забудзься захапіць з сабой кантэйнер і лыжку для ежы. Уваход вольны!

Гасцей чакае:

  • zero waste маркет прадуктаў;
  • фуд-корт (веганскі ежа: піца, хот-догі, тарты, салаты, катлеты, кактэйлі);
  • фермерскі рынак (зеляніна, гародніна, ягады, мёд, крупы, малочныя прадукты і яйкі);
  • майстар-клас па рамонце ровараў;
  • фрымаркет жывых кветак і рэчаў для хатніх жывёл;
  • можна будзе здаць пратэрмінаваныя таблеткі і выкарыстаныя батарэйкі;
  • фотазона і прыемная музыка;
  • animal-friendly & kids-friendly.

Адукацыйны блок:

  • 12.00-16.00 Воркшоп па стварэнні нататнікаў з адходаў «Улётка»
  • 12.00-12.30 «Правілы ежы: як і дзе абраць якасныя прадукты»
  • 12.30-13.00 «Карысная каша і гаючы кактэйль»
  • 13.00-13.40 «Здаровы мінімалізм як спосаб выжыць у сучасным свеце»
  • 13.40-14.10 «Ежа: складаней, чым ты думаеш!»
  • 14.10-14.30 «5 прыёмаў, каб зменшыць колькасць смецця»
  • 14.30-15.30 «Zero Waste. Што гэта такое. Асабісты досвед»
  • 15.30-16.30 «Гендэр і экалогія: чаму гендэрныя стэрэатыпы перашкаджаюць вырашэнню экалагічных праблем»
  • 16.30-17.30 «Гігіена, парадак у доме, догляд за сабой экалагічнымі метадамі. Асабісты вопыт і экспертыза»
  • 17.30-18.00 «Вопыт кампаставання ва ўмовах гарадской кватэры»

    ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх