BarCamp09/2019 Гарадоў-Пабрацімаў адкрывае набор

chicago-690364_960_720

Twin City Lab стартуе з антыканферэнцыі BarCamp (БарКэмп), якая аб’яднае ўдзельнікаў і ўдзельніц праекта і задзейнічаных партнёраў для шматбаковага абмену новымі метадамі і ідэямі. BarCamp пройдзе ў Мінску 26-28 верасня (Беларусь) і збярэ ўсіх зацікаўленых у супрацоўніцтве і парадненні гарадоў. Апошні тэрмінпадачы анлайн-заяўкі 26 ліпеня 2019

Вынікі сумеснай працы ў BarCamp/Вашы праекты будуць апублікаваныя на адмысловай анлайн-платформе, якая дасць Гарадам-удзельнікам неабходны лічбавы інструментарый (digital toolbox).Да 2020 года Лабараторыя Twin City дасць магчымасць кожнай пары Гарадоў-Пабрацімаў зрабіць наступны крок насустрач адно аднаму.

Лабараторыя Twin City запускае новы праект супрацоўніцтва Гарадоў-Пабрацімаў. Разам мы: аб’яднаем прыхільнікаў збліжэння гарадоў; створым новыя грамадскія ініцыятывы; распрацуем новыя фарматы ўзаемадзеяння, абмену і міжкультурнай камунікацыі. Мы верым у тое, што Пабрацімства Гарадоў, пабудаванае на даверы і вашых інавацыйных ідэях, атрымае свежыя імпульсы ў будучыні.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх