Жывая Бібліятэка збірае базу інклюзіўных практык

photo5461125877384457456

Часам некаторыя ўспрымаюць інклюзію як нешта даволі дарагое і даступнае толькі пры наяўнасці вялікіх бюджэтаў. Хочацца паказаць, што гэта ня так.

Iнклюзія – гэта яшчэ і пра разнастайнасць, таму ў 2020 годзе на нашым сайце https://humanlibrary.by з’явіцца база інклюзіўных практык з усёй Беларусі, якой змогуць карыстацца ўсе жадаючыя.

Каб ваша практыка патрапіла ў базу, трэба запоўніць форму https://forms.gle/ktR3don7GSuWmBaf7. Праз пэўны час з вамі звяжуцца, каб удакладніць інфармацыю ці даць спасылку на практыку ў базе на сайце. Найбольш цікавыя і карысныя практыкі таксама маюць шанец з’явіца ў 2020 годзе на сайце гарадскога анлайн-часопісу CityDog.by.

Усе пытанні, каментары, прапановы па супрацоўніцтву дасылайце на пошту human.library.belarus@gmail.com з пазнакай “База”.

Ініцыятарамі стварэння базы з’яўляецца Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая

Бібліятэка» пры падтрымцы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый і гарадскога анлайн-часопісу CityDog.by.

 

*ІНКЛЮЗІЯ – гэта працэс уключэння самых розных уразлівых груп у жыццё грамадства.

**ІНКЛЮЗІЎНАЯ ПРАКТЫКА – канкрэтная дзейнасць, якая спрыяе ўключэнню уразлівых груп у жыццё грамадства.

Похожие записи

Верх