Вызначаны 10 фіналістаў конкурсу ідэй для беларускіх старшакласнікаў «Першыя»

Screenshot_6

Падведзены вынікі трэцяга этапа сацыяльна-адукацыйнага праекта для вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў «Першыя»: 10 школьнікаў з усёй краіны публічна прадставяць свае ідэі па экалогіі, тэхналогіям, інклюзіі і культуры. Іх прэзентацыі адбудуцца на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

Больш за 1000 школьнікаў прынялі ўдзел у адукацыйных воркшопах у Мінску і крэатонах у Гомелі, Віцебску, Магілеве і Гродне і больш за 100 з іх даслалі відэапрэзентацыі сваіх ідэй для ўдзелу ў конкурсе. Найбольшую цікавасць беларускія старшакласнікі праявілі да кірунку «Культура»– 39%, а таксама да «Экалогія»– 27%, «Тэхналогіі»– 24% і «Інклюзія»– 10%. Журы выбрала дзясятку найлепшых ідэй. Аўтары прадставяць іх самастойна на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, правядзенне якой запланавана на май. Кожны з фіналістаў будзе рыхтаваць 10-хвілінную прамову для TEDxYouth@Minsk разам з ментарамі – прадстаўнікамі беларускай супольнасці TED. Пасля выніковай прэзентацыі сваіх ідэй усе пераможцы атрымаюць у падарунак iPhoneXs.

 

У фінал конкурсу прайшлі:

  • Анастасія Кундзір, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Віцебска», 9 клас (кірунак «Культура»); 
  • Ангеліна Себік, вучаніца ДУА « Гімназія №10 г. Гомеля», 10 клас (кірунак «Культура»); 
  • Вікторыя Сідарэнка, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №44 імя М.А. Лебедзева г. Гомеля», 10 клас (кіурнак «Экалогія»); 
  • Дзяніс Рабчук, вучань ДУА «Гімназія №1 г. Брэста», 10 клас (кірунак «Культура»); 
  • Канстанцін Муліца, вучань ДУА «Гімназія №1 г. Іўе», 10 клас (кірунак «Экалогія»); 
  • Кацярына Янголь, вучаніца ДУА «Крэўская яслі-сад сярэдняя школа аг. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці», 11 клас (кірунак «Экалогія»);
  • Лізавета Грынюк, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Слуцка», 10 клас (кірунак «Тэхналогіі»);
  • Павел Ананіч, вучань ДУА «Сярэдняя школа №21 г. Магілёва», 11 клас (кірунак «Культура»);
  • Самуіл Алексін, самастойнае навучанне, г. Мінск, 11 клас (кірунак «Тэхналогіі»);
  • Соф’я Федчанка, вучаніца ДУА «Гімназія №4 г. Мінска», 9 клас (кірунак «Інклюзія»);

Што можна зрабіць, каб вучні з захворваннямі пазваночніка, маглі наведваць заняткі ў школе, як развіваць экалагічную культуру ў Беларусі і зменшыць выкарыстанне пластыку, якім чынам сучасныя тэхналогіі могуць дапамагчы ў развіцці музеяў і пашыраць выкарыстанне беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці – гэта толькі некалькі са шматлікіх пытанняў, што паставілі перад сабой падлеткі і прапанавалі шляхі іх вырашэння. 

Найлепшыя праекты вызначаліся па некалькіх крытэрыях. Журы звяртала ўвагу на адпаведнасць ідэі абранай тэме і яе фармулёўку, магчымасць рэалізаваць задуму, а таксама маштабнасць і яе мэтавую аўдыторыю, арыгінальнасць падыходу да вырашэння пытанняў у сферы экалогіі, тэхналогій, інклюзіі і культуры.

 

У склад журы, якое ацэньвала праекты, ўвайшлі:

  • Мікалай Брэдзелеў, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1;
  • Ірына Дубовік, CEO, ProjectMarketing, саветнік па развіцці бізнесу Intetics, сузаснавальніца акселератара StartUpON;
  • Марына Штрахава, сузаснавальніца Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
  • Аляксандр Аўдзевіч,  аўтар шматлікіх сацыяльных ініцыятыў для людзей з асаблівымі патрэбамі;
  • Марыя Сума, супрацоўніца праграмы па экалагічна прыязным ладзе жыцця Цэнтра экалагічных рашэнняў;
  • Павел Ліс, генеральны дырэктар IT-кампаніі Авекціс / ASBISGroup;
  • Дзмітрый Смірноў, спікінг-коўч канферэнцыі TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар Радыё Бі-Эй, радыёвядучы;
  • Ганна Казлова, ліцэнзіят міжнароднай адукацыйнай праграмы TEDx у Рэспубліцы Беларусь, арганізатар канферэнцыі TEDxMinsk;
  • Віктар Пазнякоў, кіраўнік групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі А1;
  • Кацярына Севасцьянчук, спецыяліст групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі А1.

 

Інфармацыя пра праект «Першыя»

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» – гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z, абвешчаны ў кастрычніку 2019 года для вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў. Ім было прапанавана падзяліцца сваім бачаннем таго, што магло б змяніць навакольны свет ці жыццё канкрэтных людзей у Беларусі да лепшага. 

Для таго, каб дапамагчы сфармуляваць гэтыя ідэі школьнікам, арганізатары конкурсу прапанавалі ім вызначыцца з тэматычным кірункам: «Экалогія», «Тэхналогіі», «Інклюзія» і «Культура». А таксама цягам навучальнага года правялі шэраг крэатонаў у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі і Гродне з удзелам вядомых экспертаў і запусцілі першы беларускамоўны падкаст для моладзі, у якім прафесіяналы з розных сфер дзяліліся парадамі па запуску і прэзентацыі праектаў. 

Больш падрабязнай інфармацыі– на сайце www.generation.A1.by.

Похожие записи

Верх