Беларуска-Нямецкі Форум Партнёрства PRodvizhenie-2020

photo_2020-11-23_11-31-40

Мiнску адбыўся Беларуска-Нямецкі Форум Партнёрства PRodvizhenie-2020. 

На Форуме были прадстаўлены цікавыя беларускія і нямецкія прыклады працы, скіраванай на папулярызацыю грамадскай дзейнасці, умацаванне іміджу грамадскіх ініцыятыў, а таксама на павышэнне здольнасці гэтых ініцыятыў вырашаць важныя мясцовыя пытанні і ўплываць на мясцовую павестку дня.

Да ўдзелу ў Форуме былi запрошаны актыўныя ўдзельнікі праекта, а таксама прадстаўнікі іншых беларускіх і нямецкіх НГА.

Па выніках сумеснага абмеркавання было створана 9 праектаў накіраваных на развіццё рэгіёнаў.

photo_2020-11-23_11-31-43

photo_2020-11-23_11-31-42 (2)

Трэнеры і эксперты праграмы

Вітаўт РуднікPRodvizhenie-2020: Праграма для актывістаў некамерцыйных арганізацый і адукатараў, якія клапоцяцца пра папулярызацыю сваёй дзейнасці

Медыяэксперт, старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна)

Спецыялізуецца на адукацыйных праграмах у галіне медыя і журналістыкі, а таксама навучання дарослых.

Заснавальнік гарадзенскай “Школы сучаснай журналістыкі”.

У якасці трэнера, эксперта, кіраўніка праектаў з 1997 г. працаваў у межах праграм такіх арганізацый, як BBC Media Action (Вялікабрытанія), Deutsche Welle Akademie (Германія), Media Akademie (Нідэрланды), АБСЕ, Міжнародная арганізацыя па міграцыі, DVV International (Украіна), “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і многіх інш.
Трэнер Школы Плюралізма 2018, 2019

Лана РуднікPRodvizhenie-2020: Праграма для актывістаў некамерцыйных арганізацый і адукатараў, якія клапоцяцца пра папулярызацыю сваёй дзейнасці

Экспертка ў сферы PR і метадалогіі навучання, дырэктарка ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)

Спецыялізуецца на адукацыйных праграмах у сферы навучання дарослых, арганізацыйнага развіцця, эфектыўных камунікацый.

Кіраўніца гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”, дырэктарка Школы медыяменеджмента, а таксама Школы сацыяльнага прадпрыймальніцтва GoodImpact у Гродне. Трэнерка Школы Плюралізма 2018, 2019

У якасці трэнеркі, эксперткі, ментаркі працавала для такіх арганізацый, як Deutsche Welle Akademie (Германія), DVV International (Украіна), Міжнародная арганізацыя па міграцыі, “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і многіх інш.

 

 

 

Праграму PRodvizhenie-2020 сумесна рэалізуюць:

Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна)

Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна)

Спажывецкі кааператыў «Майстэрня  сацыяльных інавацый»

Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Сацыяльныя праекты»

Моладзевая грамадская арганізацыя NSNL (Next stop – new life)

Праектная група Coopforum International (Берлін, Германія).

«PRodvizhenie-2020: PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

Похожие записи

Верх