Азеляненне класаў, бясшкодная перапрацоўка масак і прыкладанне для пошуку ідэальнай працы: якія праекты прэзентавалі ўдзельнікі канферэнцыі TEDxYouth@Minsk

photo_2021-09-27_11-52-05

25 верасня адбылася інтэлектуальная канферэнцыя для моладзі TEDxYouth@Minsk. Яе спікерамі сталі 10 старшакласнікаў і першакурснікаў з розных рэгіёнаў Беларусі, якія распрацавалі праекты ў сферы тэхналогій, экалогіі, урбаністыкі, інклюзіі і культуры і выйшлі ў фінал конкурсу ідэй для школьнікаў «Першыя». Дзякуючы анлайн-фармату канферэнцыі гледачы змаглі ўбачыць іх выступленні ў прамым эфіры.

Свае задумы на TEDxYouth@Minsk прадставілі Ганна Груша, Дар’я Камінская, Ганна Сямёнава (Мінск), Дзмітрый Грыбоўскі (Барысаў), Настасся Домніч (в. Дзеркаўшчына, Глыбоцкі р-н), Соф’я Лагуткова (Гомель), Марыя Патапава (Полацк), Іван Пухоўскі (Чэрыкаў), Мікіта Русецкі (Віцебск), Валерыя Цабрук (Пружаны).

photo_2021-09-27_11-52-13

Кожны са спікераў расказаў аб тым, што хацеў бы змяніць да лепшага вакол сябе: усталяваць сістэму для бясшкоднай перапрацоўкі аднаразовых масак, ствараць тактыльныя карціны і праводзіць інклюзіўныя заняткі па маляванні, абнавіць вучэбную праграму, здымаць буктрэйлеры да кніг і крэатыўна азеляняць школьныя класы, выкарыстоўваць музычную тэхніку для запамінання вершаў і спецыяльнае прыкладанне для пошуку ідэальнай працы, а таксама адкрыць пякарню з меню па старадаўніх традыцыйных рэцэптах.

Канферэнцыя TEDxYouth@Minsk прайшла ў Беларусі ўжо трэці раз і зноў пры падтрымцы адукацыйнага праекта «Першыя». Прызам для кожнага фіналіста стаў смартфон iPhone 12 64GB.

Для тых, хто не паспеў далучыцца да трансляцыі, запіс анлайн-канферэнцыі ўжо даступны на сайце праекта «Першыя» generation.a1.by.

 

Похожие записи

Верх