Міжнародны студэнцкі фестываль у Іране

globe-1029210_960_720

Міжнародны студэнцкі фестываль HARKART у Іране мае мэтай заахвочванне студэнцкіх праектаў, стымуляванне натхнення і супрацоўніцтва паміж студэнтамі/камі з розных краін. Фестываль пройдзе з 21 па 30 лістапада 2018 у горадзе Ісфахан, Іран. Усе выдаткі пакрываюцца арганізатарамі, апошні тэрмін падачы заяўкі — 20 кастрычніка 2018.

Фестываль прымае студэнтаў і студэнтак з розных краін свету і з’яўляецца пляцоўкай для сустрэч маладых людзей. Гэта тое месца, дзе моладзь можа пазнаёміцца, завесці новых сяброў, абмеркаваць розныя тэмы і пачуць розныя пункты гледжання. У Тэгеране будуць праведзены семінары і туры, таксама будзе праведзены візіт у Каштан. Сам фестываль будзе праходзіць у горадзе Ісфахан.

Арганізатары прапануюць:

  • пражыванне;
  • харчаванне (сняданак, абед і перапынкі на каву);
  • ліст, неабходны для атрымання візы;
  • авія-пералёт у абодва канца;
  • кошт візы.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • маладыя прафесіяналы/кі і студэнты/кі ўсіх нацыянальнасцяў;
  • 18-30 гадоў;
  • уменне весці зносіны на англійскай мове;
  • усе ўдзельнікі/цы павінны прадставіць студэнцкую актыўнасць ці праект, які ўдзельнік/ца курыруе або бярэ ўдзел.

 

Неабходна абавязкова прадставіць праект ці мерапрыемства, актыўнасць. Браць удзел могуць 2 катэгорыі: індывідуальныя ўдзельнікі/цы ці групавыя ўдзельнікі/цы (максімальная колькасць — 3).

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх